Гурт Trubetskoy

Гурт Trubetskoy

Trubetskoy распаўсюдзілі афіцыйны адказ на прэтэнзіі Сяргея Міхалка. Той 2 сакавіка забараніў экс-калегам выконваць свае песні, напісаныя для гурту «Ляпіс Трубяцкі», ды назваў Trubetskoy «кавэр-бэндам».

«Год таму мы — удзельнікі і менеджмент гурту Trubetskoy - абмяркоўвалі пост-ляпісаўскую будучыню разам з Сяргеем Міхалком, — сцвярджае Trubetskoy прэс-рэлізе. — У той час Міхалок казаў, што не хоча мець нічога агульнага ні з абрыдзелымі яму «Ляпісамі», ні з іх рэпертуарам. Ён быў не тое што праціўнікам, але найактыўнейшым прыхільнікам таго, каб непатрэбныя яму песні «Ляпіса Трубяцкога» выконваліся новым гуртом Паўла Булатнікава пад назвай Trubetskoy».

Гурт паважае меркаванне Міхалка як аўтара песень і надалей не будзе выконваць яго песні.

Але на выступах у розных гарадах і на некалькіх фестывалях гурт ужо анансаваў свой выступ з песнямі Міхалка, калі не быў у курсе, што апошні «так лёгка адмаўляецца ад сваіх слоў і абяцанняў». На ўжо запланаваных канцэртах гурт абяцае выканаць песні Міхалка ў апошні раз.

Пэўна, у адказ на абвінавачанні ў малой колькасці ўласных песень Trubetskoy прадставілі самотнік «Прывітанне ўсім наогул», у які ўвайшлі песні «Горад» і «Паэт».

Trubetskoy прадставіць самотнік нажывую 25 красавіка на канцэрце ў мінскім Prime Hall.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?