У канцы лютага супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі затрымалі жыхара Мазыра 1983 года нараджэння, раней судзімага за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

У яго канфіскавана 150 шакаладных цукерак вагай у паўтара кілаграма, якія ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы.

Як паведаміў начальнік УНіСГЛ УУС Гомельскага аблвыканкама Юрый Маркевіч, затрыманы вырабляў з шакаладу цукеркі, насычаў іх псіхатропным рэчывам і «дэкараваў», прысыпаючы зверху марыхуанай. У запісах мужчыны аператыўнікі знайшлі назву цукерак: «штучны сінтэзаваны аналаг канопляў».

Партыя цукерак у 150 штук можа сведчыць аб тым, што тавар прызначаўся для продажу, адзначыў Маркевіч. Вядзецца следства, высвятляюцца акалічнасці злачыннай дзейнасці затрыманага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?