Фота Яўгенія Фельдмана, Новая газета

Фота Яўгенія Фельдмана, Новая газета

Надзея Саўчанка заявіла, што не памрэ, не перамогшы.

«Дзякую людзям, якія выйшлі 1 сакавіка на акцыю салідарнасці за справядлівасць супраць злачыннай смерці. Я з вамі, я не памру, пакуль мы разам не зламаем муроў гэтай крывавай турмы народаў пад назвай Крэмль!» — гаворыцца ў лісце Надзеі Саўчанка. Копію ліста ў сваім твітары размясціў адвакат Саўчанкі Марк Фейгин.

«Так ці інакш, я дамогся ад яе слова, калі стане зусім жудасна, яна паслухаецца і спыніцца. Так яна сказала», — напісаў ён пасля наведвання Саўчанкі ў маскоўскім СІЗА.

Саўчанка — украінская лётчыца родам з Харкава, якую ўзялі ў палон расійскія сілы. Яна галадае ў СІЗА ўжо 81 дзень. Пятро Парашэнка прысвоіў ёй званне Героя Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?