10-годзьдзе так званага яднаньня Беларусі ды Расеі ў Воршы адзначаны неяк вельмі сьціпла.
Ні табе ўрачыстага сходу, ні канцэртаў, ні імпрэзаў. Хоць суседзі-браты пад бокам. Установы культуры адсьвяткавалі толькі кніжнымі выставамі ў бібліятэках. На Гарадзкім цэнтры культуры ўпершыню за дзесяць гадоў вывесілі дзяржаўныя сьцягі РБ і РФ. Прытым апошні дагары нагамі. Да таго, што чырвона-зялёныя палотнішчы вісяць часам у Воршы – дагары нагамі, ужо прызвычаіліся. Таму пра расейскі перавернуты трыкалёр і гаварыць няма чаго. Такая дробязь.
Яўген Жарнасек, Ворша