Паводле падлікаў SuperData Research, Wargaming зарабіла на World of Tanks у 2014 годзе больш за 500 млн даляраў, піша dev.by.

У пазамінулым годзе, сцвярджае SuperData Research, World of Tanks прынеслі 457 млн даляраў, то значыць, прыбытак вырас на 9,4%.

SuperData Research прагназуе ў 2015 годзе прыбытак ад «танчыкаў» у памеры 590 млн даляраў.

Аналітыкі склалі прыбытак са звестак пра 37 млн гульцоў, што выкарыстоўваюць платныя акаўнты, а таксама справаздач іншых кампаній. Wargaming не каментуе гэтыя лічбы.

***

Міжнародная кампанія Wargaming мае мінскія карані. Яна заснаваная ў 1998 годзе энтузіястамі на чале з выпускніком фізічнага факультэта БДУ Віктарам Кіслым. Першы камерцыйны праект, гульня DBA Online выйшла ў 2000 годзе.

Вялікі поспех мае іх выпушчаная ў 2010 годзе анлайн-гульня World of Tanks, аркадны сімулятар танкавых баёў часоў Другой сусветнай вайны. На 2014 год — адна з самых папулярных анлайн-гульняў у свеце, у студзені 2014 года колькасць людзей, што гулялі у «танкі» адначасова, пераваліла за мільён. Усяго ў World of Tanks гуляе больш за 100 млн чалавек.

Кампанія таксама распрацавала аркадны авіясімулятар World of Warplanes і мабільную гульню World of Tanks Blitz, працуе над марской гульнёй World of Warships. Доступ да гульняў бясплатны, за грошы купляюцца бонусы, што не ўплываюць на баланс на полі боя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?