Арганізаваная злачынная група распаўсюднікаў псіхатропных рэчываў паўстане перад судом.

Трое распаўсюднікаў асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў абвінавачаныя ў выніку аналізу шэрагу крымінальных спраў. Некалькі дзясяткаў электронных кашалькоў, на якія паступалі сродкі ад спажыўцоў забароненых прэпаратаў, былі зарэгістраваныя на падстаўных асоб, але ў рэчаіснасці належалі аднаму чалавеку. Следчыя вылічылі асобу 29-гадовага ўладальніка і сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правялі мерапрыемствы па затрыманні яго самога і двух саўдзельнікаў злачыннага бізнэсу.

Удзельнікі злачыннай групы нідзе не працавалі, жылі на здымных кватэрах, мелі дакладнае размеркаванне абавязкаў і выконвалі меры канспірацыі.

29-гадовы жыхар Мінскага раёна з'яўляўся каардынатарам групы, ён жа набываў забароненыя прэпараты і асабіста расфасоўваў іх. 26-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці выконваў ролю адміністратара сайта, праз які адбывалася рэалізацыя. 23-гадовы мінчанін ажыццяўляў закладкі.

На фота: адміністратар сайта, праз які адбывалася рэалізацыя забароненых рэчываў, за працай.

На фота: адміністратар сайта, праз які адбывалася рэалізацыя забароненых рэчываў, за працай.

У ходзе расследавання вызначана месцазнаходжанне 50 схованак у некалькіх раёнах сталіцы, больш за 200 пастаянных пакупнікоў. У агульнай цяжкасці ў абвінавачаных канфіскавана больш за 1 кг псіхатропных рэчываў. Гадавы фінансавы абарот ад злачыннай дзейнасці групы складаў не менш за 4 млрд рублёў. Следчымі арыштавана маёмасць абвінавачаных на суму больш за 3 млрд 235 млн рублёў, у тым ліку 4 аўтамабіля і матацыкл, 2 кватэры, 135 млн рублёў на рахунках у банкаўскіх установах, сродкі ў замежнай валюце. З моманту затрымання ўсе трое ўтрымліваюцца пад вартай.

Падчас расследавання абмежаваны доступ грамадзян Беларусі да сайта, які абвінавачаныя выкарыстоўвалі ў злачыннай дзейнасці.

Пасля завяршэння расследавання тром фігурантам прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па ч.4 арт.328 Крымінальнага кодэкса — «Незаконны абарот асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, здзейснены арганізаванай групай». Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?