«Сэлфі» марсахода. Фота: NASA

«Сэлфі» марсахода. Фота: NASA

Curiosity спыніць працу на некалькі дзён праз кароткае замыканне ў адным з маніпуляртараў, паведаміла NASA.

Кароткае замыканне адбылося на выходных (якіх у марсахода няма), калі Curiosity адбіраў часцінкі парашку з прасвідраванай ім скалы. Яно спыніла роба-руку марсахода.

Зараз NASA праводзіць праверку сістэм роба-рукі — кароткае замыканне ў адных сістэмах мала паўплывае на функцыянальнасць, у іншых а можа істотна абмежаваць магчымасці марсахода.

Раней у 2013 і 2014 гадах марсаход праводзіў падобныя аперацыі без праблем.

***

Марсаход Curiosity апусціўся на парашуце на паверхню Марса 6 жніўня 2012 года ў раёне кратэра Гейла. З таго часу ён даследаваў радыяцыю, атмасферу, горныя пароды і клімат планеты, знайшоў сляды колішніх марсіянскіх азёр.

За час эксплуатацыі з марсаходам некалькі разоў здараліся няспраўнасці абсталявання, якія былі шчасна ліквідаваныя. Напрыклад, 28 лютага 2013 камп'ютар апарата быў пераведзены ў працу ў бяспечным рэжыме, а 21 лістапада ўзніклі праблемы з генератарам апарата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?