ukrinform

ukrinform

Спікер Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман у пачатку пасяджэння абвясціў, што ў выніку выбуху загінулі 32 чалавекі.

Па словах кіраўніка старшыні Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны Міхаіла Валынца, у самаабвешчанай «ДНР» няма дастатковай колькасці рэсурсаў, каб правесці выратавальную аперацыю, звычайна раней у такіх сітуацыях выклікалі ратавальнікаў з іншай часткі Украіны.

Разам з тым Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных здарэннях не пацвярджае інфармацыю аб гібелі 32 чалавек. Пра гэта паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на кіраўніка прэс-службы ведамства Наталлю Быструю.

«З нагоды шахты Засядзькі — гэта некантраляваная уладай тэрыторыя, але ў мяне ёсць такая інфармацыя папярэдняя: там, на шахце, адбыўся выбух, адзін чалавек загінуў, 15 траўмаваныя, па стане на раніцу 32 шахцёры знаходзіліся яшчэ ў шахце», — заявіла Быстрая.

Паводле інфармацыі з месца здарэння, ратавальнікі пакуль не могуць дабрацца да месца выбуху з-за метану.

Цяпер спрабуюць выветрыць шахту. Да месца, дзе, верагодна, могуць знаходзіцца людзі каля аднаго кіламетра.

Як піша расійскае агенцтва ТАСС са спасылкай на прэс-сакратара «МНС ДНР», Юліяну Бядзілу, паводле папярэдняй версіі, прычынай аварыі стаў «выбух газапаветранай сумесі».

Юльяна Бядзіла дадала, што «гэта адбылося не ў выніку артылерыйскага абстрэлу».

Паводле паведамленняў, пад зямлёй знаходзіліся 207 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?