У судзе Заводскага раёна Мінска, дзе праходзіць працэс над Дзянісам Замяталіным, сынам вядомага беларускага кіраўніка Уладзіміра Замяталіна, 4 сакавіка затрыманы фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін.
Пра гэта БелаПАН паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч, які таксама знаходзіўся ў судзе для асвятлення працэсу.
«Грыдзіна затрымалі пасля таго, як ён увайшоў у залу, дзе павінен быў праходзіць працэс, і зрабіў некалькі здымкаў, — сказаў Груздзіловіч. — Я не паспеў з ім пагутарыць, але чуў, як міліцыянеры казалі яму, што любая здымка ў зале без дазволу суда забароненая. Хаця ён фатаграфаваў да пачатку працэсу».
Паводле слоў Груздзіловіча, Грыдзіна вывелі з будынка суда. «Куды яго павезлі, я не ведаю», — сказаў ён.
Грыдзін на тэлефанаванні не адказвае. Магчыма, зараз ён знаходзіцца ў Заводскім РУУС.