Reuters.com
Дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў заявіў, што ў справе аб забойстве Барыса Нямцова ёсць падазраваныя.
Пры гэтым Бортнікаў адзначыў, што «яны (падазраваныя) ёсць заўсёды».
Раней Следчы камітэт Расіі зрабіў афіцыйную заяву аб тым, што дзеліцца з журналістамі дастатковай колькасцю інфармацыі пра расследаванне. «У следства няма намеру ў рэжыме анлайн асвятляць свой кожны крок», — сказаў афіцыйны прадстаўнік ведамства Уладзімір Маркін.