У Адэсе позна ўвечары прагрымеў выбух. Невядомыя заклалі бомбу ў двары дома на вуліцы Коблеўскай у самым цэнтры горада. Ніхто не пацярпеў, аднак ударнай хваляй выбіла шыбы ў машын, што стаяць побач.

Па словах суседзяў, у пацярпелым памяшканні ў цокалі размяшчаўся офіс нейкай фірмы. Паводле інфармацыі шэрагу адэскіх выданняў там знаходзіўся офіс адэскага Правага сектара.

Гэта не першы выбух, які адбываецца ў горадзе ў начны час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0