За беларускую зборную пабягуць Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Уладзімір Чапелін, Юрый Лядаў.
Усяго на чэмпіянаце будзе разыграна 11 узнагарод.
У суботу, 7 сакавіка, пройдуць жаночы і мужчынскі спрынты, у нядзелю — гонкі пераследу.
11 і 12 сакавіка — індывідуальныя гонкі, 13 і 14 сакавіка — эстафеты. Скончыцца чэмпіянат 15 сакавіка — мас-стартамі.
Галоўная інтрыга для нас — колькі медалёў заваюе беларуская зборная з яе лідарам Дар'яй Домрачавай — трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай і лідарам агульнага заліку Кубка свету.
Урачыстае адкрыццё чэмпіянату 4 сакавіка сабрала шмат народу, kontiolahtibiathlon.com