Двое маладых людзей загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні вечарам 4 сакавіка ў Віцебску. Следства ўстанаўлівае, хто быў за рулём аўтамабіля, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі. 

Паводле звестак ДАІ, 4 сакавіка прыблізна ў 19.00 у абласным цэнтры «Мерседэс» з расійскімі нумарамі вылецеў за межы праезнай часткі, урэзаўся ў агароджу, а затым у жылы дом.

Маладыя людзі 1997 года нараджэння (вадзіцельскага пасведчання не мае) і 1990 года нараджэння (пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання за кіраванне ў нецвярозым стане па 2017 год), якія былі ў машыне, памерлі на месцы здарэння. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?