На таргах на БВФБ у Мінску 5 сакавіка курс даляра ЗША знізіўся на 60 рублёў да 15 020.
Еўра сёння знізіўся на 240 рублёў да 16 600, што выклікана сусветнай тэндэнцыяй зніжэння.
Так, учора курс еўра упаў у адносінах да даляра ў ходзе таргоў на Forex да 1,1083 даляра, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам з верасня 2003 года. Паслабленне еўрапейскай валюты звязана з негатыўнай справаздачай па сектары паслуг у еўразоне за люты.
Расійскі рубель сёння знізіўся на 0,5 рубля да 243.