DPA

DPA

«Немагчыма дамаўляцца з ракавай пухлінай, — цытуе экс-чэмпіёна свету па шахматах агенцтва AFP. — Як і ракавая пухліна, Уладзімір Пуцін і яго эліты павінны быць выразаныя». Па словах апазіцыянера, неабходна прымусіць расійскіх алігархаў, якія падтрымліваюць Пуціна, адвярнуцца ад яго пад пагрозай таго, што інакш яны самі апынуцца па-за гульнёй.

Каспараў таксама ўсклаў на Пуціна адказнасць за забойства апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова.

«Барыс Нямцоў быў забіты, таму што гэта магло адбыцца. Пуцін і яго эліты лічаць, што пасля 15 гадоў ва ўладзе для іх няма нічога немагчымага, няма такой чырвонай рысы, якую яны не могуць перасекчы», - заявіў ён.

Тэма сенацкіх слуханняў была афіцыйна пазначаная як «расійская агрэсія ва Усходняй Еўропе». Гаворка ішла як пра супрацьстаянне ўкраінскай арміі і прарасійскіх сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, так і пра напружанай сітуацыі ў Малдове і Грузіі. У якасці госця ў слуханнях прыняў удзел экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?