Марк Цукерберг. Фота: thetimes.co.uk
Марк Цукерберг часам асабіста праводзіць сумоўі. Каб вызначыць, ці адпавядае кандыдат стандартам кампаніі, заснавальнік Facebook мае спецыфічнае пытанне, перадае Yahoo.
«Ці быў бы я рады працаваць на цябе?» — пытае Цукерберг патэнцыйных супрацоўнікаў.
«Я прыму некага на працу толькі тады, калі буду сам рады працаваць на яго. Гэта вельмі добры тэст», — заявіў ён на штомесячным зборы сузаснавальнікаў у Барселоне ў межах Mobile World Congress.
У кампаніі Facebook на канец 2014 года працавала больш за 9 тысяч чалавек. Дзесяць год таму над сацсеткай працавалі толькі сямёра. Паслугамі Facebook на 4 квартал 2014 года штомесяц карысталіся каля 1,4 млрд чалавек.