«Супраць карупцыйнай гідры» — так называецца артыкул, апублікаваны пад рубрыкай «Канферэнц-зала». Весці круглы стол даручылі тэлевядучаму Вадзіму Гігіну. Удзел у ім, акрамя лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Аб'яднанай грамадзянскай партыі, узялі дэпутаты Людміла Міхалькова і Георгій Атаманаў, Алег Гайдукевіч з ЛДПБ. Была і выключна кампетэнтная ў гэтым пытанні асоба — начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізавай злачыннасцю Ігар Грэйба.

Дэпутаты стараліся даказаць, што сусветныя рэйтынгі Transparency International неаб'ектыўныя.

Русафіл Гігін нават у дыскусіі пра карупцыі ўвярнуў, што Рэч Паспалітая «была адной з самых карумпаваных дзяржаў». 

Ігар Грэйба расказаў пра сістэмныя падыходы да барацьбы з карупцыяй у нашай дзяржаве без сенсацыяналізму.

Гайдукевіч падзякаваў «Советской Белоруссіі» за збор людзей розных поглядаў.

Сапраўды, матэрыялы круглага стала даволі поўна перадаюць словы дзеячоў апазіцыі, што адрознівае іх ад некаторых тэлешоу, куды апазіцыю клікалі толькі каб пасля парэзаць і сказіць іх выказванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?