Фота: OeWF, Katja Zanella-Kux

Фота: OeWF, Katja Zanella-Kux

Навукоўцы Масачусетскага тэхналагічнага інстытута распрацавалі прататып машыны па вытворчасці кіслароду з вуглякіслага газу. Такую машыну плануецца адаслаць на Марс з марсаходам у 2020 годзе, перадае Business Insider.

Машына можа ў перспектыве забяспечыць марсіянскія місіі кіслародам і палівам.

Зараз прататып машыны пад назвай MOXIE (The Mars Oxygen ISRU Experiment) можа вырабляць да 20 грам кіслароду на гадзіну (трошкі менш, чым трэба на аднаго чалавека).

У 2030-х спецыялісты хочуць адаслаць на Марс вялікую версію MOXIE, што ўжо здолее вырабляць на гадзіну да 2 кг кіслароду. Пакуль машына разлічаная на працу цягам 51 зямнога дня.

MOXIE назапашвае і сціскае вуглякіслы газ, затым праз электроліз ператварае яго ў атамарны кісларод і чадны газ, пасля чаго з атамарнага кіслароду складаецца малекулярны.

Меркаваныя модулі марсахода-2020. Выява: NASA

Меркаваныя модулі марсахода-2020. Выява: NASA

Машына дазволіць ашчадзіць немалыя грошы. Кісларод на Марсе спатрэбіцца не толькі лёгкім астранаўтаў. Для запуску ракет, што адашлюць будучых марсіян назад на Зямлю, спатрэбіцца некалькі дзясяткаў тон кіслароду.

NASA ацэньвае пілатаваную марсіянскую місію ў 80-100 млрд даляраў. Прыватны праект Mars One плануе адаслаць людзей на Марс усяго за 6 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?