«Нельга не ўлічваць, што сучасны свет імкліва змяняецца, становячыся ўсё менш бяспечным для жыцця людзей, а шэраг дзяржаў пагрузіліся ў бездань грамадзянскіх войнаў і міжнацыянальных канфліктаў. І гэтыя з'явы ўжо ўшчыльную падышлі да нашых межаў», — канстатаваў беларускі лідар.

Лукашэнка падкрэсліў, што адпаведныя негатыўныя праявы ні ў якім выпадку не павінны перасягнуць мяжу Беларусі. «Гэта наша задача перад дзяржавай, абавязак перад нашымі сем'ямі, дзецьмі і ўсімі людзьмі, якія маюць патрэбу ў абароне», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, фактычна зонай баявых дзеянняў з'яўляюцца Блізкі Усход, Паўночная і Цэнтральная Афрыка, многія еўрапейскія краіны сталі аб'ектамі тэрарыстычных нападаў, а розныя каляровыя рэвалюцыі ставяць сваёй мэтай дэстабілізаваць не толькі асобныя дзяржавы, але і цэлыя рэгіёны.

Разам з гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што цяперашняя сустрэча не выклікана нейкімі надзвычайнымі абставінамі.

«У планавым парадку я буду наведваць і наведваю розныя аб'екты, аналізую дзейнасць нашых сілавых структур. Нядаўна мы разглядалі актуальныя пытанні развіцця Узброеных Сіл Беларусі, задачы павышэння абараназдольнасці нашай дзяржавы ў цяперашніх няпростых геапалітычных умовах, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Не менш важная задача забяспечыць правапарадак і сацыяльна-палітычную стабільнасць унутры краіны, не дапусціць хаосу, росту злачыннасці і любой дэстабілізацыі абстаноўкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?