Пракуратурай Мінскай вобласці распачатая справа ў дачыненні да афіцэра адной з часцей сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 455 КК (перавышэнне ўлады, звязанае з гвалтам). 

Як паведаміў старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Мінскай вобласці Павел Кузьміч, вайсковец падазраецца ў тым, што, будучы камандзірам роты, у верасні і кастрычніку 2014 года ў размяшчэнні вайсковай часці з парушэннем патрабаванняў статута ўнутранай службы Узброеных сіл і дысцыплінарнага статута, перавышаючы дадзеную ўладу, дзейнічаючы наўмысна і супрацьпраўна, жадаючы паказаць сваю ўяўную перавагу над двума падначаленымі яму ваеннаслужачымі тэрміновай ваеннай службы, прымяніў да іх фізічнае насілле і нанёс цялесныя пашкоджанні. 

Крымінальная справа накіраваная для арганізацыі расследавання ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці. 

Крымінальным заканадаўствам за перавышэнне ўлады, звязанае з насіллем, прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў. Судом можа быць таксама прымененая канфіскацыя маёмасці і пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?