«Вы заўважылі, што апошнім часам вельмі высокага ўзроўню прадстаўнікі заходніх дзяржаў наведваюць Беларусь. Па-рознаму на гэта рэагуюць. Мяне больш за ўсё засмучае тое, што некаторыя кажуць: гэта Лукашэнку на карысць перад выбарамі і гэтак далей. Гэта абсалютна мяне не кранае. Галоўнае ў тым, што гэта на карысць нашай дзяржаве. Нам выказваюць падзяку і Украіна, і Расія, і Захад», — сказаў беларускі лідар.

«Яны (прадстаўнікі краін Захаду) прыязджаюць да нас з вельмі прагматычнай мэтай. І я іх у гэтых адносінах падтрымліваю.

Яны зараз зразумелі, што такое бяспека ў Еўропе, якую ролю Беларусь можа сыграць у гэтай сістэме бяспекі ў нашым агульнаеўрапейскім доме. Гэта еўрапейцы разумеюць, і яны гатовыя з намі супрацоўнічаць, у тым ліку і ў імя бяспекі ў Еўропе. Мы ім кажам, што заўсёды для гэтага адкрыты», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь паслядоўна выступае за развіццё раўнапраўных і ўзаемавыгадных адносін з рознымі дзяржавамі.

«Мы нікому не выстаўляем ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій, не ствараем ніякіх праблем у памежных зонах, з'яўляемся надзейным партнёрам у гарантаванні бяспекі, добрасуседства і супрацоўніцтва, выконваем прынятыя абавязацельствы і міжнародныя дамовы. Мы паважаем суверэнныя правы ўсіх народаў і такога ж стаўлення чакаем да сваёй краіны з боку іншых дзяржаў», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0