Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, раскрылі групоўку, якая дапамагала кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый (дзяржаўных і прыватных) ухіляцца ад выплаты падаткаў. Па папярэдніх падліках сума шкоды складае больш за 300 мільярдаў рублёў. Не выключана, што канчатковая сума можа павялічыцца.

Аператыўнікамі ўстаноўлена больш за 200 такіх прадпрыемстваў у рэальным сектары эканомікі.

Затрыманні праходзілі пры падтрымцы спецпадраздзялення «Алмаз» у розных абласцях адначасова. Праведзена больш за 40 ператрусаў. Сярод канфіскаваных рэчаў былі 8 адзінак зброі і больш за 300 боепрыпасаў.

«Адным з асноўных накірункаў дзейнасці членаў арганізаванай злачыннай групоўкі было заключэнне мільярдных кантактаў з прадпрыемствамі дзяржаўнай формы ўласнасці для паставак прадукцыі і абсталявання па завышаных коштах. Акрамя таго аператыўнікі зафіксавалі факты абнаяўлівання грошай праз ілжэструктуры па названых кантрактах, якія пасля размяркоўваліся паміж членамі групы», — паведамілі ў МУС.

Арыштавалі асноўных фігурантаў справы, у тым ліку арганізатара групоўкі. У дадзены момант іх вінавацяць у нанясенні шкоды ў 4 мільярды рублёў.

Заведзены шэраг крымінальных спраў за ўхіленне ад выплаты падаткаў і збораў, а таксама за пасобніцтва ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?