Таджыкскі апазіцыянер, лідар аб'яднання «Група-24» Умаралі Куватаў 5 сакавіка забіты ў еўрапейскай частцы Стамбула. Пра гэта паведамляе Таджыцкая служба радыё «Свабода».

47-гадовы Куватаў у чацвер знаходзіўся ў гасцях у свайго знаёмага ў раёне Фаціх. Каля апоўначы ён выйшаў на вуліцу. Там да яго імкліва падышоў невядомы, стрэлам у галаву забіў Куватава і схаваўся.

Паліцыя шукае гаспадара дома, куды ў той вечар прыйшоў Куватаў. Разглядаюцца розныя версіі забойства апазіцыянера.

Яго жонка і дзеці ў шокавым стане дастаўлены ў бальніцу.

Уцякач з Таджыкістана прадпрымальнік Умаралі Куватаў у 2012 годзе стварыў на тэрыторыі Расіі «Групу 24». 9 кастрычніка 2014 Вярхоўны суд Таджыкістана прызнаў арганізацыю экстрэмісцкай, Душанбэ звярталася ў Турцыю аб выдачы Куватава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0