Галівудскі акцёр Харысан Форд сур'ёзна пацярпеў пры крушэнні рэтра-самалёта, паведамляе ў пятніцу, 6 сакавіка, партал TMZ, які спецыялізуецца на апісанні жыцця знакамітасцяў.
Самалёт, за штурвалам якога быў 72-гадовы Форд, упаў на поле для гольфа ў ваколіцах Лос-Анджэлеса. Акцёр атрымаў множныя траўмы галавы і быў шпіталізаваны.
Форд мае ліцэнзію пілота і здзейсніў мноства палётаў. Акрамя таго, гэта не першая яго катастрофа.
У гэты раз акцёр знаходзіўся за штурвалам, як мяркуецца, калекцыйнага самалёта Ryan PT-22 Recrui часоў Другой сусветнай вайны. Гэта двухмесны аднаматорны манаплан.
Харысан Форд цалкам паправіцца. Пра гэта сайту TMZ паведаміў у пятніцу, 6 сакавіка, прадстаўнік акцёра, паведамляе Lenta.ru
«Яму нічога не заставалася, як зрабіць аварыйную пасадку, якую ён правёў бяспечна. Атрыманыя траўмы не пагражаюць жыццю. Чакаецца, што ён цалкам паправіцца», — сказаў ён.
Сын Форда Бэн пацвердзіў, што з бацькам усё добра: «У бальніцы. Бацька ў парадку. Памяты, але ў парадку! Ён ён неверагодна моцны чалавек».