Чарговая акцыя па продажы свініны па зніжаных цэнах пройдзе на КУП «Мінскі Камароўскі рынак» 7 сакавіка, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
Чатыры арганізацыі гандлю горада (ААТ «Жывінка», ААТ «Азарэнне» і два мінскія холадакамбінаты) прапануюць пакупнікам свініну па адзінай цане — Br58 тыс. за кг.
Гандлёвая акцыя праходзіць на Камароўскім рынку не ўпершыню, свініну па зніжаных цэнах на рынку ўжо прадавалі ў канцы мінулага года, а таксама ў лютым гэтага.