Беларускія памежнiкi затрымалi незвычайную кантрабанду.

Паводле звестак прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта, паблiзу населенага пункта Дубок , што на мяжы з Украiнай, невядомы пакуль грамадзянiн спрабаваў праз пункт спрошчанага пропуску ўвезцi на ровары партыю хвалiстых папугаяў. Аднак убачыўшы беларускiх памежнiкаў, кантрабандыст кiнуў свой «крылаты тавар» i ўцёк.

Памежнiкi налiчылi ў 6 клетках 277 папугаяў. Праўда, дзве птушачкi не вытрымалi такiх умоў утрымання (папугаi былi ўтрамбаваны ў клетках, як шпроты у бляшанках) i загiнулi. Астатнiя перададзены ў ветэрынарную службу. Прыметаў птушынага грыпу ў папугаяў не выяўлена…

Мiкола Дзябёла, zvyazda.minsk.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0