У адміністрацыі прэзідэнта Расіі прапанавалі ўвесці дадатковы падатак на замежныя інтэрнет-кампаніі, якія працуюць у Расіі. Паводле «Ведомостей», гэта пытанне абмяркоўвалася на нарадзе з памочнікам прэзідэнта Ігарам Шчогалевым і прадстаўнікамі Раскамнагляду і Дзярждумы.

Адной з падстаў для такой ініцыятывы сталі паведамленні аб скарзе расійскай пошукавай сістэмы «Яндэкс» на Google. У «Яндэксе» сцвярджаюць, што Google перашкаджае сэрвісам-канкурэнтам на платформе Android.

На думку ўдзельнікаў сустрэчы, такія кампаніі як Google і Apple не даплочваюць падаткі з пакупак у анлайн-крамах AppStore, iTunes і Google Play.

Таксама ўдзельнікі сустрэчы звярнулі ўвагу, што адлічэнні Google у расійскі бюджэт у некалькі разоў меншыя, чым у «Яндэкса», хоць іх долі на пошукавым рынку адрозніваюцца не так значна.

Пра якія-небудзь канкрэтныя рашэнні, прынятыя на сустрэчы, не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?