tsn.ua

tsn.ua

Ганна Дурыцкая — галоўная сведка забойства Барыса Нямцова — паскардзілася на пагрозы.

Як гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры Украіны, дзяўчыне паступалі пагрозы жыцця «з боку невядомых асоб у час знаходжання па месцы жыхарства бацькоў».

Украінская міліцыя распачала крымінальную справу пра замах на забойства (артыкулы 15 і 115 КК Украіны).

Дурыцкая з'ехала ў Кіеў 2 сакавіка. Да гэтага яе тры дні запар дапытвалі следчыя. Дзяўчына скардзілася, што яе гвалтоўна ўтрымліваюць у Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?