Казахстан з 5 сакавіка ўвядзе часовую забарону на пастаўкі расейскіх нафтапрадуктаў тэрмінам на 45 дзён. Такую заяву зрабіў Магзум Мірзагаліеў, віцэ-міністр краіны па пытаннях энергетыкі.

Такое рашэнне тлумачыцца тым, што Расія і Казахстан штогод падпісваюць індыкатыўныя балансы, на падставе якіх можна атрымаць бяспошлінна пэўны аб'ём ГЗМ.

Па словах Мірзагаліева, на гэты год бакамі было зацверджана, што бензіну будзе атрымана ў аб'ёме 1,1 млн тон, а дызпаліва — 760 тыс. тон. З прычыны таго, што за першыя месяцы гэтага года Казахстан выбраў вялікую колькасць ГЗМ і для недапушчэння далейшага дэфіцыту, было прынята рашэнне абмежаваць пастаўкі расейскіх нафтапрадуктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?