На міжнароднай канферэнцыі па робататэхніцы і аўтаматыцы інжынеры NASA прадставілі робата для місій на Тытан і іншыя спадарожнікі планет сонечнай сістэмы, распавядае IEEE Spectrum.
Робат нагадвае мяч з трубак і дротаў рэгуляванай даўжыні.
Навуковае абсталяванне прапануецца схаваць у трубкі. Папярэдняя версія робата мае 6 трубак і 12 прывадаў для нацягвання дротаў, канчатковая версія будзе мець 24 прывады.
Прызямленне робата на планету. Выява: NASA
Такая канструкцыя дазваляе раўнамерна размеркаваць нагрузкі і лёгка мяняць форму апарату. Робат пройдзе па перасечанай мясцовасці, зможа кампактна ўпакавацца для транспартыроўкі.
Мяркуецца, што канструкцыя дазволіць працягнуць працу нават пры дэфармацыі 75% трубак, што важна ва ўмовах нізкай гравітацыі і цвёрдай паверхні Тытана.