Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў лічыць неабходным выкладаць прадметы ў старэйшых класах на англійскай мове.

nur.kz

nur.kz

«Цяпер нам трэба вучыць ангельскую мову, пачынаючы з 1-га класа. У 11-12 класах ўсе прадметы павінны быць па-англійску», — сказаў Назарбаеў на сустрэчы з прадстаўнікамі жаночай грамадскасці ў пятніцу.

«Так робіць Малайзія. Калі яны атрымалі незалежнасць пасля вайны, то вырашылі развіваць дзяржаўную малайскую мову, а яе ніхто не ведае ў свеце, і перайшлі зноў на ангельскую мову. Дакладна гэтак жа ў Сінгапуры», — дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што дзяцей трэба вучыць тром мовам: казахскай, рускай і англійскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?