Аксане Калтовіч

На ростанях няспраўджаных надзей
Здавён стаіць Абрамава карчма,
Дзе піва наліваюць задарма,
Мне цёмнага наліюць куфлі два,
А светлага – для ўнукаў і дзяцей.

Не памыліся, братухна Абрам,
Мінулае з гарчынкай – для мяне,
Там цёмны хмель вужакай кольцы ўе,
Глыток апошні, нібы ўздых – на дне,
І колькі да яго – акрэслі сам.

А будучыню іншым налівай,
Празрыстую, як сонечны бурштын,
Не памыліся – мёд, а не палын.
Хай будзе ўнукам, хай скаштуе сын,
Каб поўным куфаль быў па самы край.

6.03.15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0