Следчы камітэт Расіі патрабуе арыштаваць пецярых фігурантаў па справе аб забойстве Барыса Нямцова. Пра гэта ў сваім Twitter напісаў афіцыйны прадстаўнік ведамства Уладзімір Маркін.

Раней паведамлялася аб затрыманні чацвярых падазраваных. Ніякай інфармацыі пра пятага фігуранта справы няма.

З афіцыйных крыніц вядомыя імёны дваіх затрыманых. Як паведаміў напярэдадні кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў, Заўра Дадаева і Анзора Губашава затрымалі ў ноч на суботу. Пазней стала вядома, што Дадаеў з'яўляецца намеснікам камандзіра палка батальёна «Поўнач» МУС Чачні. Увечары ў суботу сакратар Савета бяспекі Інгушэціі Альберт Барахоеў распавёў аб затрыманні яшчэ дваіх меркаваных саўдзельнікаў забойства. Адзін з іх - малодшы брат Губашава.

Крыніца «Інтэрфакса» раніцай у нядзелю паведаміла, што яшчэ аднаго падазраванага спрабавалі затрымаць у Грозным, але мужчына падарваўся на гранаце. Тэлеканал LifeNews сцвярджае, што імя загінулага — Беслан Шаванаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?