Басманны суд Масквы арыштаваў Заура Дадаева, Шадзіда і Анзора Губашавых, Рамзата Бахаева і Тамерлана Эскерханава, падазраваных па артыкулах «Забойства» і «Незаконны абарот зброі» ў рамках справы аб забойстве Барыса Нямцова.

Адзін з пяці затрыманых — Заур Дадаеў — прызнаўся ў датычнасці да злачынства. Cуд арыштаваў яго да 28 красавіка.

Заур Дадаеў — намеснік камандзіра полка батальёна «Поўнач» МУС Чачні. У 2010-м Уладзімір Пуцін узнагародзіў яго ордэнам Мужнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0