Разведчыкі-рэйнджэры берагавой абароны Нарвегіі падчас сумесных вучэнняў НАТА ў 2014 годзе.

Разведчыкі-рэйнджэры берагавой абароны Нарвегіі падчас сумесных вучэнняў НАТА ў 2014 годзе.

Расія заявіла пра свае асаблівыя прэтэнзіі на вялікую частку арктычнага шэльфа, бо хоча пашырыць сваю зону выключных правоў на распрацоўку карысных выкапняў на ім. Таксама ў 2013 годзе РФ заявіла, што будзе ствараць сваю арктычную групоўку войскаў і авіяцыі, створыць новыя ці адновіць свае старыя вайсковыя базы ў рэгіёне.

У 2011 годзе Расія заявіла, што падрыхтуе для дзеянняў у арктычных умовах 200-ю матастралковую брыгаду, якая расквартаваная ў 10км ад мяжы з Нарвегіяй ў горадзе Печанга.

«Пагроза — гэта камбінацыя здольнасці і намеру. Хоць расійскія сілы павялічваюцца, цяжка пакуль уявіць рацыянальную прычыну для расійскіх вайсковых дзеянняў супраць Нарвегіі ў кароткатэрміновай ці сярэднетэрміновай перспектыве.

Аднак з цягам часу намеры могуць змяніцца, таму для Нарвегіі расце важнасць увагі да доўгатэрміновых зменаў у палітыцы, эканоміцы і ўзброеных сілах РФ», — адзначыў кіраўнік Службы разведкі Нарвегіі генерал-лейтэнант К'ел Грандхаген.

У 2016 годзе нарвежская разведка атрымае навейшы разведны карабель Marjata 11, які будзе дзейнічаць у Паўночным Ледавіковым акіяне.

Таксама на поўначы з'явяцца стэлс-знішчальнікі F-35, і больш рэгулярнымі зробяцца сумесныя выпрабаванні войск НАТА ў арктычных умовах. Да таго ж у запалярных раёнах стануць на баявую варту мадэрнізаваныя сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Сілы абароны Нарвэгіі ствараюць у дадатак спецыяльную групоўку хуткага рэагавання для арктычных раёнаў сваёй краіны «Поўнач» (RRFN), якая будзе разгорнутая ў 2017 годзе. Асновай групоўкі стануць танкавы батальён на машынах Leopard 2 і батальён механізаванай пяхоты на БМП CV90.

Асноўныя сілы нарвежскай арміі атрымаюць за 2015-2017 гады 74 мадэрнізаваныя БМП, 21 разведную бронемашыну, 16 універсальных, 15 штабных і 16 інжынерных бронемашын.

Усе яны будуць мець новы ўніверсальны баявы модуль M151 Protector, які дае магчымасць экіпажу з-пад брані кіраваць агнём лёгкага ці цяжкага кулямёта, гранатамёта, супрацьтанкавых ракетных комплексаў Javelin ці Hellfire.

Вайсковы бюджэт Нарвегіі на 2015 год — каля $8 мільярдаў.

У складзе арміі, флоту і авіяцыі служаць 25.000 жаўнераў і афіцэраў. Нарвежцы захоўваюць прызыў і з 2013 года пачалі прызываць у армію не толькі мужчын з 18 год, але і жанчын. Частку прызыўнікоў набіраюць у Краёвую абарону, у складзе якой тыя рыхтуюцца да дыверсійнай вайны на выпадак акупацыі сваёй мясцовасці.

У арктычных вучэннях НАТА ў Нарвэгіі ў 2014 годзе Cold Response удзельнічалі каля 16.000 жаўнераў з 15 розных краін. Лепшыя фота з гэтых вучэнняў можна ўбачыць на сайце міністэрства абароны Нарвегіі — mil.no.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?