Крыж Эйнштэйна. Фота NASA / ESA
Астрафізікі розных краін свету паралельна праназіралі успышку звышновай, якая праз гравітацыйнае лінзаванне «распалася» на выяве на чатыры яскравых кропкі. Вынікі назіранняў апісаныя ў часопісе Science.
Успышка звышновай адбылася ў 9,3 млрд светлавых год ад Зямлі. Але яе перакрыла скопішча галактык, што знаходзіцца ў 5,3 млрд светлавых год ад нас.
Магутнае гравітацыйнае поле галактык дала эфект, прадказаны агульнай тэорыяй рэлятыўнасці, — гравітацыйнае лінзаванне. Пры ім гравітацыйнае поле скрыўляе распаўсюд святла як звычайная лінза.
Гравітацыйная лінза. Выява NASA
Раней эфект Крыжа Эйнштэйна, калі праз гравітацыйнае лінзаванне выява аб’екту распадаецца на чатыры, назіраўся толькі для квазараў (далёкіх ядраў галактык). Упершыню ў аб’ектывы навукоўцаў патрапіў Крыж ад звышновай (выбух зоркі з утварэннем на як месцы нейтроннай зоркі альбо чорнай дзіры).