Свежае відэа MyithZ:

Будаўніцтва новага кампусу Apple, таксама вядомага як «Spaceship Campus» і «Campus 2», пачалося ў мінулым годзе, згадвае Macdigger.

Згодна з праектам, новы штаб кампаніі будзе мець форму «талеркі». У ім будуць працаваць 13 тысяч чалавек. Знешні радыус пабудовы — 250 метраў.

У склад комплексу увойдуць не толькі офісы, але і даследчыя лабараторыі, аўдыторыум і фітнэс-цэнтр. Паводле патрабаванняў уладаў, Apple захавае на тэрыторыі стары амбар — пабудова мае гістарычную каштоўнасць. Вакол будынка будзе разбіты парк на 60 гектараў.

Фота: KQED News

Фота: KQED News

Першапачаткова кошт будаўніцтва «НЛА» закладаўся ў раёне 3 млрд даляраў (адна зямля каштавала 160-300 млн даляраў), але ўжо перавысіў 5 млрд.

Завяршэнне будаўніцтва запланаванае на наступны год. Мяркуецца, што будынак будзе атрымліваць электрычнасць выключна з аднаўляльных крыніц.

Праект кампуса. Выява Apple

Праект кампуса. Выява Apple

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?