Урад падтрымаў ініцыятыву Мінадукацыі аб захаванні педагогам 56 дзён водпуску. Аб гэтым сёння заявіў журналістам міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў.

Прапанову аб захаванні для педагогаў, якія непасрэдна заняты ў вучэбным працэсе, а таксама для кіраўнікоў навучальных устаноў працоўнага водпуску ў памеры 56 дзён Міністэрства абгрунтавала тым, што настаўнікі выкарыстоўваюць свой адпачынак для падрыхтоўкі да наступнага навучальнага года, папаўняючы веды па прадмету, вывучаючы новыя праграмы і дапаможнікі. У адпускныя дні яны таксама арганізуюць розныя спартыўныя мерапрыемствы для вучняў, дапамагаюць у рамонце школы, а сельскія настаўнікі працуюць на прышкольных зямельных участках.

Аляксандр Радзькоў адзначыў, што «ў педагогаў (кіраўнікоў гурткоў, акампаніятараў, некаторых іншых спецыялістаў), якія непасрэдна не працуюць з дзецьмі, водпуск будзе меншы».

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0