Ігар Логвінаў, фота Сяргея Гудзіліна

Ігар Логвінаў, фота Сяргея Гудзіліна

Кнігарня «ЛогвінаЎ» амаль сабрала ўсю суму на штраф. «Паводле нашых падлікаў (а ў нас актывы ў розных месцах), таксама паводле гарантый ад дабрадзеяў — мы маем каля 90% ад сумы», — кажа Ігар Логвінаў.

Пачаць выплаты кнігавыдавец плануе ўжо сёння, аднак выплаціць хутка усю суму цалкам не атрымаецца праз тэхнічныя складанасці. На 15 сакавіка прызначаны разгляд просьбы аб адтэрмінаванні плацяжа на паўгода.

Непасрэдна ў кнігарню свае ахвяраванні прынеслі каля 500 чалавек, яшчэ столькі ж скарысталіся адмысловым сайтам. Збіралі грошы на працягу двух месяцаў.

«Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто дапамагаў нам. Мы хочам зрабіць для ўсіх вялікую імпрэзу. Зараз з’язджаем на кніжны кірмаш у Лейпцыг, а калі вернемся, то адразу нешта такое арганізуем», — гаворыць кнігавыдавец.

Нагадаем, эканамічны суд Мінска 9 студзеня 2015 года пастанавіў, што за гандаль без ліцэнзіі «Кнігарня ЛогвінаЎ» павінна заплаціць штраф і вярнуць «незаконны прыбытак». Агулам гэта 967 мільёнаў рублёў. У 2014 годзе кнігарня шэсць разоў безвынікова спрабавала атрымаць рэгістрацыю на гандаль кнігамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?