LETA

LETA

«Наша пасланне жыхарам Латвіі: армія ЗША акажа любую падтрымку, якая спатрэбіцца — з зямлі, паветра або мора. Мы пашырым аперацыю Atlantic Resolve, стварыўшы адзіны фронт супраць агрэсіі ва Украіне», — заявіў у панядзелак, 9 сакавіка, генерал-маёр Джон О'Конар, які прыбыў у Рыгу разам з танкамі і бронемашынамі ЗША.

Вайсковец таксама адзначыў, што цяпер узброеныя сілы ЗША будуць знаходзіцца ў Латвіі і астатніх краінах Балтыі «столькі, колькі будзе трэба».

А прывяла амерыканцаў у Латвію, паводле яго слоў, абарона свабоды мясцовага насельніцтва.

Дастаўка тэхнікі ў Латвію прайшла ў рамках аперацыі Atlantic Resolve — дыслакаваны ў Латвіі 2-і кавалерыйскі полк арміі ЗША замяніла 1-я брыгада 3-й пяхотнай дывізіі. Гэтая брыгада будзе дыслакаваная ў Латвіі прыкладна тры месяцы, да наступнай ратацыі.

9 сакавіка ў Рыгу прыбылі танкі M1A2 Abrams і бронемашыны M2A3 Bradley, а таксама тэхніка забеспячэння — у цэлым больш за 120 адзінак тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?