Фота arhangelhram.by.

 Фота arhangelhram.by.

Першая служба на беларускай мове адбылася 8 сакавіка ў прыходзе Св. Міхаіла Архангела (храм Св. Блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, што ў Сухараве). Вёў службу айцец Аляксандр Шрамко. Па-беларуску прамаўляў святар, чыталіся царкоўныя тэксты, спяваў хор.

Па словах удзельніцы царкоўнага хору Наталлі Граковіч, людзей было шмат. «Я была здзіўлена, што людзей было столькі — чалавек 100. Было шмат з іншых прыходаў. Я і сама належу да іншага».

«Службы будуць адбывацца раз на месяц, як сказаў а. Аляксандр. Калі будзе патрэба часцей, то будзе разглядацца пытанне. Наступны раз папярэдне запланаваны праз тыдзень пасля Вялікадня», — адзначыла Наталля. Яна лічыць гэтую беларускамоўную службу прарывам, паколькі, па яе словах, у нас царква кансерватыўная да такіх навінак.

Храм Св. Блажэннай Ксеніі Пецярбургскай знаходзіцца на вуліцы Янкоўскага, 2. Сачыць за падзеямі прыхода можна ў суполцы ў «Фэйсбуку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?