У Версальскім палацы ў Францыі забаранілі так званыя манаподы, або штатывы для сэлфі — спецыяльныя прыстасаванні для здымкі самога сябе на мабільны тэлефон.

slate.com

slate.com

Тысячы турыстаў штодня наведваюць Версаль, многія залы запаўняюць тлумы народу.

Прадстаўнікі палаца лічаць, што, выкарыстоўваючы штатывы, наведвальнікі могуць пашкодзіць каштоўныя творы мастацтва.

Версаль стаў першым еўрапейскім музеем, які забаранў манапод. Раней «палкі для сэлфі» ўжо забаранілі шматлікія музеі ў ЗША. У Нью-Ёрку гэта Музей сучаснага мастацтва, Музей дызайну Купер-Х'юіт і Смітсанаўскі музей дызайну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?