Супрацоўнікі Брэсцкай мытні ў пункце пропуску «Казловічы» канфіскавалі 3.500 фенаў для сушкі валасоў.
Як паведамілі ў прэс-групе мытні, тавар, што перавозіўся з Італіі, быў знойдзены ў грузавым аўтамабілі з дапамогай інспекцыйна-надгляднага комплексу. Згодна з суправаджальнымі дакументамі, праз мяжу ў транспартным сродку перамяшчалася мэбля і прыналежнасці для цырульняў і касметычных салонаў. Звестак пра 3.500 фенаў не было ў пададзеных кіроўцам-экспедытарам дакументах, іх кошт не быў уключаны ў агульны кошт грузу.
Незаяўлены тавар, паводле папярэдняй ацэнкі, больш як на 3 млрд рублёў канфіскаваны мытняй да рашэння суда.