БелТА

БелТА

З улікам таго, што ў праекце ўказа прадугледжваюцца змяненні дзеючага парадку па рэалізацыі драўніны арганізацыям канцэрна «Беллеспаперапрам», Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, у чым канкрэтна заключаюцца гэтыя змяненні і як гэта паўплывае на работу канцэрна, іншых дрэваперапрацоўшчыкаў.

«Ці не атрымаецца так, што мы ўвядзём якую-небудзь дадатковую льготу? У той жа час, як мне дакладваюць, на 1 сакавіка пратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў канцэрна за драўніну ў нарыхтаваным выглядзе складае Br58 млрд, плюс яшчэ Br9 млрд - гэта даўгі за драўніну, адпушчаную на пні. Чаму гэта дапускаецца?» - спытаў кіраўнік дзяржавы. Ён запатрабаваў: «Ніякіх ільгот для нядбайных гаспадарнікаў быць не павінна».

Прэзідэнт лічыць, што цяпер як у сельскай гаспадарцы, так і ў лясной прамысловасці нішто не перашкаджае даваць высокія тэмпы і прырост. «Усё ў нас для гэтага ёсць. І сельская, і лясная гаспадарка ў дастатковай колькасці забяспечаны самай сучаснай неабходнай тэхнікай, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Самая вялікая праблема была энерганосьбіты. Дык яны цяпер у два разы таннейшыя, і можна сабекошт скарачаць, якасць - павышаць».

«Парадку і дысцыпліны не хапае, ну што ж, гэта мы выправім, і вельмі хутка. Таму давайце вынік», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?