Польскія мытнікі спынілі кантрабанду беларускіх цыгарэт на паўмільёна даляраў. Груз быў замураваны ў бетонным пралёце моста.

Як паведамляе прэс-служба Мытнай службы Польшчы, усяго было канфіскавана 185 тысяч пачкаў цыгарэт маркі «Фэст» вытворчасці гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». Кантрабанда на суму больш за $500 тысяч была знайдзеная ў раёне польска-літоўскай мяжы. Дзясяткі тысяч пачкаў цыгарэт былі схаваныя ўнутры 20-тоннага пралёта моста, які па прадстаўленых кіроўцам дакументах перавозіўся з Масквы ў Польшчу.

Цыгарэты знайшлі ў выніку праверкі бетоннага грузу з дапамогай рэнтгену. А каб дастаць іх з такога хітрага тайніка, спатрэбіўся спецыяльны кран і інструменты.

За рулём грузавіка знаходзіўся 33-гадовы грамадзянін Беларусі, ён затрыманы. Распачатая крымінальная справа. За незаконны ўвоз цыгарэт беларусу пагражае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.

У цяперашні час польскія следчыя спрабуюць вызначыць, адкуль на самай справе везлі цыгарэты і хто павінен быў быць фактычным атрымальнікам грузу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?