Беларускія нацыяналісты-добраахвотнікі, якія трымаюць абарону ў вёсцы Пяскі пад Данецкім аэрапортам, завялі новага сябра — чорнага ката, гаворыцца ў паведамленні ў суполцы «Згуртаваньне Патрыётаў» у Facebook. 

Фота з суполкі «Згуртаваньне Патрыётаў».

Фота з суполкі «Згуртаваньне Патрыётаў».

«Далі прытулак мясцоваму кату з пазыўным «Кіт». Відаць, няслаба яму дасталася на перадку ад абстрэлаў. Першы час паводзіў сябе нервова, шарахаўся ад рэзкіх рухаў і баяўся людзей», — напісана ў паведамленні.

Цяпер чорны кот аднаўляе сілы, частуючыся рыбнымі кансервамі, перад тым, як адправіцца на змаганне супраць мышэй.

«Часам «Кіт» заводзіць сваю вуркаталку, калі хлопцы храпуць, што нагадвае вобразы з дзяцінства ў бабулінай вёсцы», — піша аўтар суполкі.

Суполка «Згуртаваньне Патрыётаў» даволі рэгулярна паведамляе пра жыццё беларускіх добраахвотнікаў у шэрагах «Правага Сектару» і публікуе фота з перадавой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?