Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў, устаноўлена, што дырэктар школы, яго намеснік і галоўны бухгалтар учынілі карупцыйныя злачынствы. Службовыя асобы афармлялі фіктыўныя дакументы аб выдачы трэнерам-выкладчыкам наяўных грашовых сродкаў для арганізацыі харчавання іх выхаванцаў падчас выязных спаборніцтваў. Насамрэч жа абвінавачваныя выкралі бюджэтныя грошы, больш за 43 млн. рублёў, і выкарысталі іх як хацелі. 

Яны таксама заключылі дагавор з адным з прадпрыемстваў грамадскага харчавання на арганізацыю харчавання дзяцей-спартсменаў падчас вучэбна-трэніровачнага збору. Выдзеленыя з бюджэту больш за 9 млн. рублёў былі выкарыстаныя пры аплаце навагодняга банкета для супрацоўнікаў школы. 

Службовым асобам выстаўленыя абвінавачанні ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры), а таксама ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі). 

У дачыненні да дырэктара школы абраная мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту.

Яго саўдзельніцы знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Следчымі накладзены арышт на маёмасць абвінавачваных у суме каля 1,5 млрд. рублёў, у тым ліку на дачныя дамы, зямельныя ўчасткі, грашовыя сродкі на рахунках у банкаўскіх установах. 

Крымінальныя справы былі распачатыя па матэрыялах праверкі, праведзенай супрацоўнікамі ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Мінскай вобласці і горадзе Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?