Пра гэта паведаміў сайт polska-zbrojna.pl

Амерыканскія жаўнеры на БМП Stryker падчас вучэнняў у Польшчы, polska-zbrojna.pl

Амерыканскія жаўнеры на БМП Stryker падчас вучэнняў у Польшчы, polska-zbrojna.pl

У вучэннях удзельнічалі часткі 12 механізаванай брыгады Войска Польскага і 2-га кавалерыйскага (cavalry) палка арміі ЗША, які арганізаваны як адна механізаваная баявая група на БМП Stryker.

Паводле сцэнарыя польскую базу падчас міратворчай місіі ў абстрактнай краіне атакавалі тэрарысты, а потым на дапамогу нападнікам прыйшла рэгулярная армія суседняй дзяржавы. У ход пайшла артылерыя, а скончыліся баявыя дзеянні контрнаступам польскіх і амерыканскіх войск.

Амэрыканскі капітан Дэвід Энгорэн, які камандаваў саюзным контрударам, адзначыў, што польскія жаўнеры і афіцэры маюць добрую падрыхтоўку, веданне англійскай мовы і стандартаў НАТА.

Вучэнні таксама мусілі падрыхтаваць палякаў да шчыльнага супрацоўніцтва з вайскоўцамі іншых краін ЕС у межах Вышаградскай баявой групы, якая будзе складзеная з баявых аддзелаў Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі.

Так званыя баявыя групы ЕС складаюцца звычайна са мотастралковага батальёна і падраздзяленняў падтрымкі колькасцю да 3.000 чалавек. Гэта аўтаномныя часткі хуткага рэагавання, якія мусяць быць разгорнутыя ў патрэбным месцы за 5-10 дзён пасля санкцыі палітычнага кіраўніцтва. Кожная група пераймае баявое дзяжурства на 6 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?