Грамадства3838

Расіянін, які фатаграфаваў будынкі ў Беларусі: Мяне на паліграфе дапыталі супрацоўнікі КДБ, а пасадзілі за лаянку

Расійскі турыст, якога асудзілі на 10 сутак пасля фатаграфавання адміністрацыйных будынкаў у Лоеве (Гомельская вобл.) і які нібы стаў фармальнай прычынай забароны на здымкі адміністрацыйных будынкаў па ўсёй Беларусі, падзяліўся з «Нашай Нівай» абставінамі сваіх прыгодаў.

Аляксей Калеснічэнка. Фота з «Укантакце». 

У лютым навуковы супрацоўнік Геалагічнага інстытута Расійскай АН, кандыдат геолага-мінералагічных навук Аляксей Калеснічэнка ў лютым паехаў у падарожжа, як рускія кажуць, «па бліжнім замежжы».

«У Беларусі я бываў не аднойчы. Гэтым разам я заехаў з поўначы, праз Полацк трапіў у Мінск, затым накіраваўся ў Гродна, Свіслач, Баранавічы, Ляхавічы, Бабруйск і Гомель. З Гомеля на два дні ездзіў у Кіеў».

23 лютага Аляксей прыехаў з Кіева ў Беларусь. У гэты ж дзень яго і затрымалі.

 «А 4 раніцы я на цягніку прыехаў у Гомель з Кіева. Пагуляў па цэнтры гадзіны паўтары, пасядзеў у кавярні да яе закрыцця а 6 раніцы, з'еў два з пяці бутэрбродаў, якія напярэдадні мне падрыхтаваў сябар у Кіеве, і мяне панесла далей. Бліжнім буйным горадам на шляху быў Лоеў, у 100 км на поўдзень ад Гомеля. Наступным горадам на маім турыстычным шляху павінен быў стаць Брагін, які раней уваходзіў у Чарнобыльскую зону адчужэння, але мой далейшы лёс склаўся інакш», — расказвае Аляксей.

У Лоеве ён фатаграфаваў «усё запар». У аб'ектыў камеры Аляксея трапіла і Лоеўскае АУС.

«На гадзінніку было роўна 9:00, калі ў Лоеве да мяне падышлі двое міліцыянтаў і папрасілі прад'явіць пашпарт. Я прад'явіў свой расійскі пашпарт, пасля чаго мне прапанавалі прайсці ў аддзяленне ўнутраных спраў. Я прайшоў, мяне прабілі па базе звестак і быццам бы гатовы былі ўжо адпусціць, але ўзнікла неабходнасць пагаварыць з начальнікам АУС.

Чакаць яго прыйшлося 3,5 гадзіны. Праз некаторы час пасля таго, як ён прыехаў, мяне праводзілі ў яго кабінет на другім паверсе і пачалася размова.

«Навошта прыехалі, колькі дзён знаходзіцеся ў Беларусі, навошта ездзілі ва Украіну, ў якіх гарадах былі» — гэта каля 2% пытанняў, якія ён мне задаў хвілін за 40 знаходжання ў яго кабінеце», — апісвае затрыманне Калеснічэнка.

На камеры-«мыльніцы» Аляксея, акрамя здымкаў Лоеўскага АУС, знайшліся і здымкі вакзалаў, аэрапортаў, самалётаў. Аляксей сцвярджае, што захапляецца авіяцыяй, з'яўляецца валанцёрам у музеі авіяцыі ў Моніна і бярэ ўдзел у аднаўленні савецкага лайнера Ту-144.

Пасля з Аляксеем вырашылі пагутарыць супрацоўнікі мясцовага аддзялення КДБ. У адрозненне ад міліцыянтаў, па словах Аляксея, тыя праводзілі допыты прафесійна.

Усяго КДБ зладзіў некалькі допытаў Аляксея — адзін нават, па яго словах, з прымяненнем дэтэктара хлусні.

Сам Калеснічэнка кажа, што супрацоўнікі КД так і не дамагліся ад яго нічога і аддалі яго назад міліцыянтам. Тыя склалі на таго пратакол за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы, і ў выніку Аляксея асудзілі на 10 сутак па атрыкуле 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса Беларусі. На волю ён выйшаў 5 сакавіка.

Аляксей кажа, што нічога падобнага з ім ніколі не здаралася.

Аляксей кажа, што хацеў бы паскардзіцца, але не ведае, ці будзе гэта рабіць: «У ізалятары часовага ўтрымання сукамернік параіў напісаць заяву ў генпракуратуру ў Расіі, але, па-першае, у мяне няма копіі прысуду суда, а па-другое, калі справа пойдзе, то прызначаць суд у Гомелі і мне давядзецца туды ехаць і хто ведае, што там са мной будзе. Могуць яшчэ што-небудзь прыпісаць. У Беларусь у бліжэйшы час не паеду».

Пацярпелі ўсе

У выніку затрымання Калеснічэнкі пацярпеў не ён сам, а і ўсе беларусы. Праз тое, што 23 лютага грамадзянін Расіі ў Лоеве здымаў адміністрацыйныя будынкі, 25 лютага намеснік міністра унутраных спраў Мельчанка 25 лютага выдаў распараджэнне, якое абавязвае пільна ставіцца да тых, хто фатаграфуе адміністрацыйныя будынкі.

Першай ахвярай стаў фотакарэспандэнт «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Дзмітрый Ласько. Яго на 4 гадзіны затрымалі за тое, што ён рабіў фотаздымкі новай падсветкі галоўнага корпуса Акадэміі навук. А 7 сакавіка ў Іўе за фатаграфаванне адміністрацыйных будынкаў затрымалі групу блогераў з Мінска.

Прэс-служба МУС у каментары БелТА патлумачыла, што праваахоўнікі маюць права ведаць аб мэце фатаграфавання адміністрацыйных будынкаў, але аб забароне на здымкі гаворка не ідзе. 

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу4

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?3

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

Зяленскі: Расія адмаўляецца абменьваць беларускіх палонных ці палітвязняў9

Як плануюць праводзіць люстрацыю ў Беларусі і хто пад яе трапіць? Офіс Ціханоўскай прадставіў канцэпцыю44

На выбарах у Польшчы будзе фотафініш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу4

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць