Дзеля будаўніцтва новай станцыі хуткаснага метро Crossrail прыйдзецца патурбаваць спакой трох тысяч ахвяр чумы, паведамляе BBC News.
Фота: crossrail.co.uk
Археолагі эксгумуюць целы трох тысяч пахаваных у XVI-XVIII ст. на тэрыторыі псіхіятрычнай лякарні Бедлам. Часцей за ўсё там хавалі ахвяр чумы.
Работы на пахаванні будуць весціся пазменна сіламі 60 археолагаў, завяршэнне плануецца ў верасні. Па даследаванні косткі будуць пахаваныя ў графстве Эсэкс.
Вялікая колькасць матэрыялу дазволіць археолагам падрабязна даследаваць жыццё сярэднявечнага Лондана, а вірусолагам — прааналізаваць эвалюцыю бактэрый-узбуджальнікаў чумы. Навукоўцы плануюць дабрацца да антычнага пласта, дзе можа знайсціся брукаванка часоў рымскага панавання.
На сёння будаўніцтва метро Crossrail — найбуйнейшы археалагічны праект Вялікабрытаніі. Зямельныя работы вядуцца на 40 ўчастках.